Сегодня
МЕНЮ
ГОЛОСОВАНИЕ

Лучший из новостных
Неплохой движок
Устраивает ... но ...
Встречал и получше
Совсем не понравился


ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ
АРХИВ НОВОСТЕЙ
День Победы в Зельве
Закрыть!
День Победы в Зельве

Пачаліся ўрачыстасці 9 Мая з мітынгу, на які сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,...
Читать...

  • День Победы в Зельве
    День Победы в Зельве

    Пачаліся ўрачыстасці 9 Мая з мітынгу, на які сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,...
    Читать...

  • Высокий балл “ПРАЦЫ”!
    Высокий балл “ПРАЦЫ”!

    У пятніцу, напярэдадні Дня друку, у Нацыянальнай бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў VIII...
    Читать...

  • В Зельве прошла эстафета на призы газеты
    В Зельве прошла эстафета на призы газеты "Праца"

    Напярэдадні Дня друку прайшла лёгкаатлетычная эстафета сярод вучняў агульнаадукацыйных устаноў і арганізацый раёна на прыз...
    Читать...

  • Маленькие артисты дали в Зельве большое представление
    Маленькие артисты дали в Зельве большое представление

    В минувшее воскресенье в Зельве в рамках своего гастрольного тура по Беларуси выступил украинский цирк...
    Читать...

  • Приёмная мама Татьяна Пикулик стала лауреатом областного конкурса
    Приёмная мама Татьяна Пикулик стала лауреатом областного конкурса "Женщина года"

    Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”. Лаўрэатам у намінацыі “За дасягненні ў выхаванні...
    Читать...

Сайт газеты "ПРАЦА" » Учреждения и организации » Водный дозор Зельвы один из лучших в области
Водный дозор Зельвы один из лучших в области
  Учреждения и организации | Автор: digger | 18-01-2012, 09:02

Свята Дзень выратавальніка лічаць сваім не толькі супрацоўнікі МНС, але і АСВОДа. Усіх прадстаўнікоў гэтай мужнай прафесіі вызначаюць высокае пачуццё адказнасці, адданасць любімай справе і высокі прафесіяналізм. Чым жывуць выратавальнікі сёння? Якімі клопатамі напоўнены іх працоўныя будні? Аб гэтым мы даведаліся, наведаўшы выратавальную станцыю.  

 

Водный дозор Зельвы один из лучших в области

 

Зэльвенская выратавальная станцыя сярод дзесяці аналагічных станцый Гродзенскай вобласці на працягу некалькіх апошніх гадоў лічыцца лепшай. Калектыў выратавальнікаў складаецца з 10 чалавек: гэта вадалазы, матарысты, медсёстры. Кожны дзень, згодна з раскладам, на дзяжурства заступае чарговая змена, якая кантралюе акваторыю вадасховішча, праводзіць вучэбныя спускі пад ваду, рамонт катараў, лодак і іншага выратавальнага абсталявання. У выпадку ўзнікнення небяспечнай сітуацыі выратавальнікі гатовы тут жа аказаць неабходную дапамогу.  
Начальнік станцыі Аляксандр Бойка адзначае:
– Зэльвенскі раён пакуль адзіны ў вобласці, дзе не адбылося гібелі людзей на вадзе. Гэтаму садзейнічала якасная прафілактычная работа, праводзімая сярод адпачываючых, ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах, а таксама высокі прафесіяналізм выратавальнікаў, дзякуючы якім ў мінулым годзе было папярэджана 89 няшчасных выпадкаў на вадзе.
У калектыве трое вадалазаў першага класа – Аляксандр Бойка, Аляксандр Марцута і Віталь Янулевіч, двое – Сяргей Конік і Юрый Ляскевіч– другога класа. Усе яны ўмеюць працаваць у складаных падводных умовах, маюць, адпаведна, не менш за 1000 і 500 гадзін работы пад вадою. На рахунку гэтых мужных мужчын дзясяткі выратаваных чалавечых жыццяў, праведзеных пошукавых і падводна-тэхнічных работ. Выратавальнікі заўсёды працуюць у камандзе: вадалаз апускаецца на дно, двое страхуюць на паверхні. Таму тут, як нідзе, важная згуртаванасць у калектыве, добрыя адносіны паміж калегамі і паразуменне. Ветэраны ахвотна перадаюць свой багаты вопыт маладым спецыялістам. За кароткі тэрмін паспяхова асвоіў выратавальную справу вадалаз трэцяга класа Алег Баравы. У належным тэхнічным стане падтрымліваюць плаўсродкі матарысты Алег Хадоўскі і навічок Анатоль Макарэвіч. Свой высокі прафесіяналізм ужо больш за дваццаць гадоў дэманструюць медсёстры Ніна Шчамялёва і Валянціна Булак. Усе выратавальнікі пры за-ступленні на дзяжурства і перад кожным па-гружэннем праходзяць медыцынскае абследаванне.
Выратавальнікі падтрымліваюць цесныя кантакты з супрацоўнікамі РАУС, РАНС, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Наведванне выратавальнай станцыі ў чарговы раз падштурхнула да думкі, што гэта праца толькі для сапраўдных мужчын. Яна не такая рамантычная, якой уяўляецца большасці з нас. Тым не менш, усе, хто прыйшоў у гэтую прафесію, лічаць, што свой прафесійны шлях яны абралі правільна.

Коментариев: 0 | Просмотров: 129 |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.

    Другие новости по теме:
  • Выпрабаваныя глыбінёй
  • Лето – сезон повышенного внимания спасателей
  • Зельвенские спасатели – третьи в области
  • 19 января - День спасателя
  • Чёткий ритм стальной магистрали

  • Напечатать Комментарии (0)
    Добавление комментария
























    ТЕГИ
    КАЛЕНДАРЬ
    «    Май 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    РЕКЛАМА