| Оцените работу движка |
У паркавай зоне г.п.Зэльва адбыўся 3-і заключны фінальны этап раённых спартыўна-турыстычных спаборніцтваў, якія былі прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.
Іван Мацюк, дырэктар фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра: – Сёння ў раёне, як і па ўсёй рэспубліцы,шырока адзначаецца Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. На Зэльвеншчыне гэтае свята лічыць сваім мноства людзей: ад трэнераў і настаўнікаў фізічнай культуры да аматараў здаровага ладу жыцця.
Дарагія сябры!
Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам–Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту. Гэта свята, якое можна назваць не столькі прафесіянальным, колькі ўсенародным, так як кожны з нас у сваім жыцці абавязкова ўдзяляў час заняткам фізкультурай. Разумны і культурны чалавек заўсёды імкнецца весці актыўны і здаровы лад жыцця.
Цудоўнага вам настрою, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях і, вядома ж, ба-дзёрасці і здароўя!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
З чарговай бліскучай перамогай вярнуліся з чэмпіянату і кубка Еўропы па шатакан каратэ-до, які праходзіў у канцы красавіка ў сталіцы Румыніі Бухарэсце, лепшыя юныя каратысты СКК “Фудасін”. На гэтых прэстыжных міжнародных спаборніцтвах яны заваявалі 10 узнагарод, з іх – 4 залатыя, па 3– сярэбраныя і бронзавыя. Нацыянальная зборная РБ стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату.
На беларускай зямлі захавалася многа каштоўных гісторыка-культурных помнікаў, якія адлюстроўваюць дух нашага чароўнага краю. Каб дакрануцца да скарбаў Беларусі, вучні СШ №2 штогод адпраўляюцца ў самыя розныя падарожжы. На гэты раз вучні 8-х класаў разам з класнымі кіраўнікамі пабывалі ў г.Пружаны Брэсцкай вобласці.

