| Оцените работу движка |
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна перайшлі на летне-пашавае ўтрыманне жывёлы, якое з’яўляецца не толькі перыядам вялікага малака, але і сур’ёзным экзаменам для работнікаў жывёдагадоўлі, таму што кожнае парушэнне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны адмоўна сказваецца на надоях.
Усімі намі любімая бульба адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні харчовай бяспекі не толькі нашай краіны, але і ўсяго свету. Па даных ААН гэтая культурапа распаўсюджанасці займае чацвёртае месца пасля кукурузы, пшаніцы і рысу. Беларусь уваходзіць у пяцёрку асноўных вытворцаў “другога хлеба”.
Гэтыя словы можна ўспрымаць як у прамым, так і ў пераносным сэнсе. Як адзначыў у час сустрэчы старшыня сельгаскааператыва “Сынкавічы” Дзмітрый Дзяшко, для эфектыўнай работы сучаснай энерганасычанай тэхнікі палі павінны быць вялікімі. А гэта значыць, што і занятак будзе для кожнага.
На машынным двары СВК “Караліно”, куды мы прыехалі ў 8 гадзін раніцы, было пуста. –Уся тэхніка ўжо ў полі, – патлумачыла галоўны аграном гаспадаркі Раіса Яцулевіч. – Дарэчы, сёлета машынна-трактарны парк да палявых работ падрыхтаваны значна лепш, чым летась. Кожны прычапны агрэгат пасля рамонту і адпаведных рэгуліровак быў прыняты па акце.

