Сегодня
МЕНЮ
ГОЛОСОВАНИЕ

Лучший из новостных
Неплохой движок
Устраивает ... но ...
Встречал и получше
Совсем не понравился


ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ
АРХИВ НОВОСТЕЙ
День Победы в Зельве
Закрыть!
День Победы в Зельве

Пачаліся ўрачыстасці 9 Мая з мітынгу, на які сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,...
Читать...

  • День Победы в Зельве
    День Победы в Зельве

    Пачаліся ўрачыстасці 9 Мая з мітынгу, на які сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,...
    Читать...

  • Высокий балл “ПРАЦЫ”!
    Высокий балл “ПРАЦЫ”!

    У пятніцу, напярэдадні Дня друку, у Нацыянальнай бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў VIII...
    Читать...

  • В Зельве прошла эстафета на призы газеты
    В Зельве прошла эстафета на призы газеты "Праца"

    Напярэдадні Дня друку прайшла лёгкаатлетычная эстафета сярод вучняў агульнаадукацыйных устаноў і арганізацый раёна на прыз...
    Читать...

  • Маленькие артисты дали в Зельве большое представление
    Маленькие артисты дали в Зельве большое представление

    В минувшее воскресенье в Зельве в рамках своего гастрольного тура по Беларуси выступил украинский цирк...
    Читать...

  • Приёмная мама Татьяна Пикулик стала лауреатом областного конкурса
    Приёмная мама Татьяна Пикулик стала лауреатом областного конкурса "Женщина года"

    Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”. Лаўрэатам у намінацыі “За дасягненні ў выхаванні...
    Читать...

Сайт газеты "ПРАЦА" » Твои люди, Зельвенщина » В математике – прагматик, в жизни – душевный человек
В математике – прагматик, в жизни – душевный человек
  Твои люди, Зельвенщина | Автор: digger | 25-01-2012, 10:22

“Жыццё пражыць – не поле перайсці”, – сцвярджае народная мудрасць. Узнагародай за сумленна пражытае жыццё з’яўляецца добрая памяць у сэрцах многіх людзей. Дзеля гэтага не абавязкова здзяйсняць подзвіг. Дастаткова быць шчырым, адкрытым, прыязным. Ірына Іосіфаўна Стасевіч, настаўніца гімназіі №1 г.п.Зэльва,–менавіта такі чалавек. Яна высокакваліфікаваны спецыяліст, сябар і дарадца дзяцей, ды і проста цудоўная жанчына-маці.

 

В математике – прогматик, в жизни – душевный человек 

 

Ірына Іосіфаўна–былая выпускніца фізічнага факультэта Гродзенскага педінстытута імя Я.Купалы. Яна ўдзячна лёсу, што пасля заканчэння вучобы трапіла на Зэльвеншчыну, у дружны, згуртаваны калектыў настаўнікаў-аднадумцаў Старасельскай базавай школы. Тут пад мудрым кіраўніцтвам Таісіі Арсеньеўны Зянько, якая па-мацярынску, з любоўю і цярпеннем прыходзіла на дапамогу ў цяжкія хвіліны няўдач і расчараванняў, удасканальвалася, шліфавалася педагагічнае майстэрства маладой настаўніцы.
Затым была праца ў Конненскай і Бародзіцкай базавых школах. Настаўніца ўжо сама перадавала свой багаты вопыт маладым калегам. Жыццё было насычаным, цікавым, разнастайным. На ўсё хапала часу: на ўрочную і пазакласную работу, бацькоўскія сустрэчы і сходы, самаадукацыю і чытанне кніг мастацкай літаратуры. У гэтых школах побач з ёй больш за 20 гадоў давялося працаваць і мне. А цяпер, вось ужо амаль на завяршэнні сваёй педагагічнай дзейнасці, мы зноў побач, але ўжо ў гімназіі №1 гарадскога пасёлка.
“Калі настаўнік спалучае любоў да справы і вучняў, ён сучасны настаўнік”, –пісаў Л.М.Талстой. Гэтыя словы поўнасцю характарызуюць І.І.Стасевіч. Яна заўсёды ў пастаянным пошуку. Вялікую ўвагу ўдзяляе развіццю творчых здольнасцей сваіх выхаванцаў, якія неаднаразова станавіліся прызёрамі і пераможцамі раённых алімпіяд, былі ўдзельнікамі абласных. Працоўны шлях настаўніцы адзначаны Ганаровымі граматамі абласнога ўпраўлення і раённага аддзела адукацыі.
34 гады свайго жыцця прысвяціла настаўніца школе. Ураджэнка Мастоўшчыны, Ірына Іосіфаўна палюбіла славуты зэльвенскі край, вырашыла звязаць сваё жыццё менавіта з ім.
Не скардзіцца жанчына і на свой лёс. Разам з мужам Мікалаем Іванавічам выхавалі сына Андрэя, які, як і маці, закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўнівер-сітэт імя Я.Купалы. Жыве і працуе ў горадзе Ліда. На радасць усім падрастае ўнук Арцём.
З нагоды юбілею хочацца пажадаць Ірыне Іосіфаўне моцнага здароўя, творчай і самаадданай працы, радасці, дабра, здзяйснення ўсіх мараў, асабіс-тага шчасця.

Коментариев: 0 | Просмотров: 145 |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.

    Другие новости по теме:
  • Учитель – талант доброты и сердечности
  • «Настаўнік года»: прафесіянал, творца, асоба
  • В Зельве состоялся торжественный приём в честь Дня матери
  • Учительница химии не представляет своей жизни без школы
  • Творческие педагоги работают в СШ №3 г.п.Зельва

  • Напечатать Комментарии (0)
    Добавление комментария
























    ТЕГИ
    КАЛЕНДАРЬ
    «    Май 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    РЕКЛАМА