| Оцените работу движка |
15 мая адзначыў 85-ю гадавіну свайго нараджэння былы супрацоўнік газеты “Праца”, жыхар г.п.Зэльва Мікалай Сяляўка (на здымку). Нягледзячы на тое, што юбіляр ужо у сталым узросце, ён па-ранейшаму бадзёры і рухавы. У Мікалая Іванавіча цікавы жыццёвы лёс.
Адкрытыя цёплыя твары, прыемныя ўсмешкі, у вачах – непрытоеныя цеплыня і пяшчота. У гэтай сямейнай пары ёсць нешта прыцягальнае, што выклікае прыхільнасць. Менавіта такія ўражанні засталіся ў мяне пасля сустрэчы з Раісай Мікалаеўнай і Станіславам Станіслававічам Дзерачэнікамі з вёскі Міжэрычы. Размаўляючы з 80-гадовымі юбілярамі, пранікаешся да іх асаблівай павагай.
9 Мая мы адзначаем 67-ю гадавіну Вялікай Перамогі. З кожным годам удзельнікаў тых гераічных падзей застаецца менш, і таму іх успаміны набываюць усё большую каштоўнасць. Сучаснае пакаленне павінна ведаць праўду аб той далёкай вайне і кошт перамогі над фашызмам.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар аграгарадка Дзярэчын Іван Сямёнавіч Якуш нядаўна адзначыў 93 гады з дня нараджэння. Яго добра ведаюць і паважаюць жыхары гэтага населенага пункта. Больш за 40 гадоў ён настаўнічаў у мясцовых школах, пагэтаму многія дзярэчынцы і жыхары навакольных вёсак з’яўляюцца яго былымі вучнямі. Нягледзячы на сталы ўзрост, Іван Сямёнавіч заўсёды трымаецца бадзёра, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
З усіх прафесій, існуючых на Зямлі, ёсць тая, якая найбольш даследуе чалавечую душу–прафесія педагога. Слова настаўніка прасвятляе розум, рыхтуе вучня да жыцця, садзейнічае самавыяўленню асобы.

