| Оцените работу движка |
На пасяджэнні прэзідыума раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу былі падведзены вынікі работы пярвічных прафсаюзных арганізацый сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна па ўдзеле ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую работу па стварэнні спрыяльных умоў працы і вытворчага быту на малочнатаварных фермах і жывёлагадоўчых комплексах.
Разгледзеўшы прадастаўленыя матэрыялы, абкам прафсаюза работнікаў АПК прызнаў пераможцам конкурсу ў нашым раёне калектыў малочнатаварнага комплексу “Лебядзі” ПСУП “Князева” і ўзнагародзіў яго адпаведным дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 700 тыс. рублёў. У добраўпарадкаваныя памяшканні комплексу дырэкцыя сельгаспрадпрыемства набыла мікрахвалевую печ, пральную машыну, новую мэблю і шмат іншых неабходных працаўнікам рэчаў.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Януль, уручаючы ўзнагароду начальніку комплексу Паўлу Плюшчэвічу (на здымку), павіншаваў калектыў з перамогай, пажадаў жывёлаводам плённай працы і далейшых поспехаў у дасягненні вытворчых паказчыкаў. Павел Алегавіч паведаміў, што разам з калектывам вырашаць, што неабходна набыць яшчэ, каб умовы працы работнікаў комплексу сталі больш спрыяльнымі.
Другие новости по теме:
Напечатать Комментарии (0)
| Добавление комментария | ||||||||||||
|
||||||||||||

