Сегодня
МЕНЮ
ГОЛОСОВАНИЕ

Лучший из новостных
Неплохой движок
Устраивает ... но ...
Встречал и получше
Совсем не понравился


ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ
АРХИВ НОВОСТЕЙ
День Победы в Зельве
Закрыть!
День Победы в Зельве

Пачаліся ўрачыстасці 9 Мая з мітынгу, на які сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,...
Читать...

  • День Победы в Зельве
    День Победы в Зельве

    Пачаліся ўрачыстасці 9 Мая з мітынгу, на які сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,...
    Читать...

  • Высокий балл “ПРАЦЫ”!
    Высокий балл “ПРАЦЫ”!

    У пятніцу, напярэдадні Дня друку, у Нацыянальнай бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў VIII...
    Читать...

  • В Зельве прошла эстафета на призы газеты
    В Зельве прошла эстафета на призы газеты "Праца"

    Напярэдадні Дня друку прайшла лёгкаатлетычная эстафета сярод вучняў агульнаадукацыйных устаноў і арганізацый раёна на прыз...
    Читать...

  • Маленькие артисты дали в Зельве большое представление
    Маленькие артисты дали в Зельве большое представление

    В минувшее воскресенье в Зельве в рамках своего гастрольного тура по Беларуси выступил украинский цирк...
    Читать...

  • Приёмная мама Татьяна Пикулик стала лауреатом областного конкурса
    Приёмная мама Татьяна Пикулик стала лауреатом областного конкурса "Женщина года"

    Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”. Лаўрэатам у намінацыі “За дасягненні ў выхаванні...
    Читать...

Сайт газеты "ПРАЦА" » Наши новости » На Зельвенщине организованно борются со снегопадами
На Зельвенщине организованно борются со снегопадами
  Наши новости | Автор: digger | 25-01-2012, 09:54

У складаных метэаралагічных умовах, якія склаліся з-за пастаяннага снегападу, кругласутачны бесперапынны і надзейны праезд на дарогах міжнароднага і рэспубліканскага прызначэння забяспечвае калектыў лінейна-дарожнай дыстанцыі 545, 546 Слонімскага ДЭУ-54. Першачарговая задача ў дадзены перыяд – ачыстка дарог ад снегу, пасыпка іх пясчана-салянай сумессю. 

 

 

На Зельвенщине организованно борются со снегопадами

 

Работнікі ДЭУ-54, як і ўсе дарожныя службы рэспублікі, працуюць ва ўзмоцненым рэжыме кругласутачна і без выхадных.
–Якія б перашкоды ні стварала стыхія, – гаворыць начальнік дыстанцыі Аляксей Лятун,–замацаваныя за намі ўчасткі магістраляў рэспубліканскага значэння, працягласць якіх складае 80 кіламетраў, павінны быць бяспечнымі для руху аўтатранспарту. Да зімы падрыхтаваліся грунтоўна: маем 2200 тон пясчана-салянай сумесі, тэхніка ў поўнай баявой гатоўнасці – на ачыстцы дарог яна задзейнічана поўнасцю.
З трох рэспубліканскіх дарог, якія праходзяць праз Зэльвеншчыну, самы інтэнсіўны рух па дарозе Р99 Баранавічы – Ваўкавыск – Пагранічны – Гродна. Гэтая дарога з’яўляецца транзітнай артэрыяй, па якой грузы і пасажыры з суседняй Польшчы і краін Заходняй Еўропы перавозяцца далей у Расію, таму ўдзяляем ёй асаблівую ўвагу. Кругласутачна на дарогах працуе звяно, у склад якога ўваходзяць два аўтамабілі МАЗ-5151 са спецыяльным абсталяваннем для расчысткі снегу і пасыпкі пясчана-салянай сумессю і адзін пагрузчык. Пры неабходнасці ў работу ўключаецца і іншая тэхніка.
На зімовы перыяд утрымання дарог за кожным аўтамабілем замацаваны па два вадзіцелі, якія змяняюць адзін аднаго праз 12 гадзін работы. За змену яны ачышчаюць дарогі ад снегу і ўносяць пясчана-саляныя сумесі па некалькі разоў. Асабліва складана на ўчастках, дзе адсутнічаюць ахоўныя лесапасадкі. Устаноўленыя спецыяльныя шчыты затрымліваюць снег, але не поўнасцю. Таму прыходзіцца напружана змагацца за кожны кіламетр дарожнага палатна. 
У вячэрні і начны час усімі работамі звяна кіруе дзяжурны дыспетчар, які назначаецца з ліку работнікаў дыстанцыі.

 

На Зельвенщине организованно борются со снегопадами

 

Пры ўзнікненні экстрэмальнай сітуацыі ён падымае “па трывозе” вадзіцеляў, механізатараў і спецыялістаў. З поўнай адказнасцю да даручанай справы падыходзяць вадзіцелі Валерый Грынцэвіч, Уладзімір Гураль, Мікалай Карпейчанка, Аляксандр Тарасюк, Аляксандр Цярэшчанка і Іосіф Янукевіч. У гэтых складаных умовах усе работы яны выконваюць якасна і своечасова. На ачыстцы дарог ад снегу старанна працуюць механізатары Сяргей Пабудзей і Валерый Каляўчук, аўтагрэйдарыст Аляксандр Мазоль, а на пагрузцы пясчанай сумесі – Сяргей Масальскі, Іван Маўчун і Станіслаў Петруць.

Коментариев: 0 | Просмотров: 123 |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.

    Другие новости по теме:
  • Как службы района справляются со снегом
  • От них зависит ритм дорог
  • Главные на косовице – механизаторы!
  • Чёткий ритм стальной магистрали
  • Большое поле для работы

  • Напечатать Комментарии (0)
    Добавление комментария
























    ТЕГИ
    КАЛЕНДАРЬ
    «    Май 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    РЕКЛАМА