| Оцените работу движка |
Дзяржаўная палітыка, якая праводзіцца як у нашым раёне, так і ў краіне ў цэлым, накіравана на стварэнне камфорт-ных умоў пражывання, працы і адпачынку маладых спецыялістаў, якія вырашылі звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай. Такія маладыя людзі пастаянна знаходзяцца ў полі зроку мясцовых органаў улады, сваіх арганізацый, адчуваюць аказваемую ім падтрымку. Пацвярджэнне таму – вопыт свінакомплекса “Самаравічы”.
На працу сюды прыязджаюць людзі не толькі з Зэльвы і навакольных вёсак, але нават і з суседніх раёнаў. На комплексе створаны належныя ўмовы для працы і адпачынку, выплачваецца дастойная заработная плата. Нядаўна ў работнікаў з’явіўся яшчэ адзін дадатковы стымул – магчымасць атрымаць жыллё. У вёсцы Самаравічы пабудаваны дамы прысядзібнага тыпу з усімі выгодамі , якія былі ўведзены ў эксплуатацыю ў мінулым годзе. Два з новых дамоў адведзены пад інтэрнат для маладых спецыялістаў: адзін— для жанчын, другі— для мужчын. Кожны работнік, які будзе тут жыць, атрымаў уласны пакой, а кухня будзе агульнай. Кіраўніцтва комплекса паклапацілася аб набыцці мэблі, бытавой тэхнікі – тэлевізараў і халадзільнікаў. Жыць у новых дамах будуць галоўны ветурач Антон Тарасевіч, заатэхнік-селекцыянер Таццяна Заяц і ветфельчар Іна Карнацэвіч. Навасёлы наводзяць апошнія прыгатаванні перад засяленнем, і з радасцю падзяліліся сваімі ўражаннямі.
– Я вельмі рада, што атрымала пакой ў інтэрнаце,– гаворыць Таццяна Заяц.— Сюды на працу я прыязджаю з вёскі Рагозніца. Хаця нас прывозіць службовы аўтобус, хочацца жыць побач з месцам работы. Цяпер і вольнага часу будзе больш.
Іна Карнацэвіч родам з вёскі Каняўцы. Пасля заканчэння Ваўкавыскага сельскагаспадарчага каледжа ўладкавалася на працу на свінагадоўчы комплекс ветфельчарам. як адзначае сама дзяўчына, работа ёй падабаецца. Да гэтага часу яна жыла ў бацькоў, але ўжо хацелася пэўнай самастойнасці. Атрыманы пакой у інтэрнаце гэтае пытанне вырашыў. Умовы для пражывання тут выдатныя: ацяпленне з дапамогай газавага катла, пастаянна ёсць гарачая вада, пакоі абуладкаваны мэбляй і бытавой тэхнікай. Радуе і тое, што ў Самаравічах размешчаны выдатны сельскі Дом культуры, так што сумаваць тут не будзе калі.
Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Васілій Валіцкі, у вёсцы Самаравічы для спецыялістаў, якія маюць сем’і, будуюцца яшчэ тры дамы прысядзібнага тыпу з усімі выгодамі.
Што ж, вопыт дастойны пераймання. Для таго, каб моладзь ішла працаваць у сельскагаспадарчую галіну, неабходна стварыць належныя ўмовы для працы і адпачынку, даць магчымасць атрымаць добрую заработную плату. Тады і ўлюбёных ў працу на зямлі і вясковае жыццё людзей стане значна больш.
Другие новости по теме:
Напечатать Комментарии (0)
| Добавление комментария | ||||||||||||
|
||||||||||||

