Сегодня
МЕНЮ
ГОЛОСОВАНИЕ

Лучший из новостных
Неплохой движок
Устраивает ... но ...
Встречал и получше
Совсем не понравился


ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ
АРХИВ НОВОСТЕЙ
День Победы в Зельве
Закрыть!
День Победы в Зельве

Пачаліся ўрачыстасці 9 Мая з мітынгу, на які сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,...
Читать...

  • День Победы в Зельве
    День Победы в Зельве

    Пачаліся ўрачыстасці 9 Мая з мітынгу, на які сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,...
    Читать...

  • Высокий балл “ПРАЦЫ”!
    Высокий балл “ПРАЦЫ”!

    У пятніцу, напярэдадні Дня друку, у Нацыянальнай бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў VIII...
    Читать...

  • В Зельве прошла эстафета на призы газеты
    В Зельве прошла эстафета на призы газеты "Праца"

    Напярэдадні Дня друку прайшла лёгкаатлетычная эстафета сярод вучняў агульнаадукацыйных устаноў і арганізацый раёна на прыз...
    Читать...

  • Маленькие артисты дали в Зельве большое представление
    Маленькие артисты дали в Зельве большое представление

    В минувшее воскресенье в Зельве в рамках своего гастрольного тура по Беларуси выступил украинский цирк...
    Читать...

  • Приёмная мама Татьяна Пикулик стала лауреатом областного конкурса
    Приёмная мама Татьяна Пикулик стала лауреатом областного конкурса "Женщина года"

    Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”. Лаўрэатам у намінацыі “За дасягненні ў выхаванні...
    Читать...

Сайт газеты "ПРАЦА" » Наши новости » В лагере "Голубая волна" открылась резиденция лесного хозяина
В лагере "Голубая волна" открылась резиденция лесного хозяина
  Наши новости | Автор: digger | 11-01-2012, 10:13

Добры падарунак напярэдадні калядных свят атрымалі школьнікі раёна. У чароўным лясным куточку са шматгадовымі соснамі, гаючым паветрам, прыгожым вадасховішчам на тэрыторыі аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” адкрылася рэзідэнцыя ляснога гаспадара.

  

В лагере "Голубая волна" открылась резиденция лесного хозяина

В лагере "Голубая волна" открылась резиденция лесного хозяина

В лагере "Голубая волна" открылась резиденция лесного хозяина

В лагере "Голубая волна" открылась резиденция лесного хозяина

В лагере "Голубая волна" открылась резиденция лесного хозяина

В лагере "Голубая волна" открылась резиденция лесного хозяина

В лагере "Голубая волна" открылась резиденция лесного хозяина

В лагере "Голубая волна" открылась резиденция лесного хозяина

 

Адкрыццё прайшло ў выглядзе свята “У гасцях у казкі”. Уваход на тэрыторыю рэзідэнцыі стылізаваны пад браму ў сярэднявечным горадзе. Першымі гасцей сустракалі Баба Яга і Кікімара, якіх трэба было добра папрасіць аб тым, каб яны прапусцілі ўнутр. Затым эстафету ў іх падхапілі любімыя навагоднія персанажы Дзед Мароз і Снягурка, якія запрасілі ўсіх гасцей на свята. А там рознакаляровымі агеньчыкамі свяцілася лясная прыгажуня-ёлка, гучала музыка, чуўся смех дзетвары. Шчыра вітаў усіх прысутных Лесавік. Арганізатары святочнага мерапрыемства паклапаціліся аб тым, каб стварыць святочную атмасферу для гасцей. Дзецям тут было сапраўднае раздолле! Адны вадзілі карагод вакол ёлкі, другія прымалі ўдзел у вясёлых і цікавых гульнях і конкурсах, арганізаваных для іх работнікамі цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі, турызму і краязнаўства, ДЮСШ. Кожны змог знайсці занятак па душы. Вучні школ дэманстравалі спрыт на турыстычнай і веласіпеднай паласе, у гульні ў хакей і гарадкі, трапнасць – у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і кіданні дроціка, эрудыцыю – на “Полі цудаў”. Многія з хлопчыкаў і дзяўчынак з цікавасцю знаёміліся з экіпіроўкай і зброяй, якой карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з Лесавіком правялі для школьнікаў віктарыну па правілах пажарнай бяспекі. Баявы разлік пажарнага выратавальнага паста вёскі Каралін прадэманстраваў баявое разгортванне і тушэнне вогнішча. 
Арганізатары паклапаціліся аб тым, каб госці маглі падсілкавацца: у фітабары санаторнай школы-інтэрната жадаючыя маглі выпіць гарачага духмянага чаю з лекавых раслін, а ў гандлёвай палатцы купіць розныя прысмакі. На памяць аб праведзеным у рэзідэнцыі дні дзеці набылі сувеніры, зробленыя з прыродных і штучных матэрыялаў – іх прапаноўвалі работнікі Дома рамёстваў. Завяршылася свята феерверкам.
Па шчаслівых і радасных тварах соцень дзяцей было бачна, што мерапрыемства атрымалася. І кожны з дзяцей выказаў пажаданне вярнуцца ў гэтае казачнае царства яшчэ неаднойчы.
Дырэктар аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” Святлана Мікуцік расказала пра стварэнне рэзідэнцыі і перспектывы далейшага яе развіцця:
–Мы стараліся адкрыць рэзідэнцыю ляснога гаспадара ў час зімовых канікул, каб школьнікі цікава, з карысцю правялі свой вольны час. Работы пачалі ў лістападзе, у асноўным вялі іх гаспадарчым спосабам– сіламі работнікаў лагера, гаспадарчай групы і ўстаноў раённага аддзела адукацыі. Многія з іх аказа-ліся сапраўднымі майстрамі: рэзідэнцыю ўпрыгожылі арыгінальныя казачныя кампазіцыі з дрэва. Будынак на стадыёне пасля праведзенай рэканструкцыі стаў падобны на казачную. сядзібу. Тут створаны пакой для Бабы Ягі, а ў перспектыве размесцяцца яшчэ і пакоі іншых лясных гаспадароў.
Свой уклад у стварэнне рэзідэнцыі ўнеслі многія сельскагаспадарчыя прад-прыемствы раёна. СВК “Караліно” і “Сынкавічы”, ПСУП “Князева” дапамаглі фарбай, СВК “Галынка”– дрэваматэрыяламі. Работы па далейшым развіцці рэзідэнцыі будуць працягнуты. Плануецца павялічыць колькасць размешчаных на тэрыторыі прыгожых казачных кампазіцый з прыродных матэрыялаў. Думаю, у гэтай справе нам дапамогуць гурткоўцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а таксама навучальныя ўстановы.
Наша задача – зрабіць так, каб лагер “Блакітная хваля” дзейнічаў пастаянна: летам дзеці будуць праходзіць тут аздараўленне, а ўвесь астатні час года–удзельнічаць у спецыяльна арганізаваных для іх забаўляльных мерапрыемствах.

Коментариев: 0 | Просмотров: 221 |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.

    Другие новости по теме:
  • Активно отдохнуть можно в резиденции Лесного Хозяина
  • У школьников начались каникулы
  • В оздоровительном лагере "Голубая волна" идут последние приготовления к п ...
  • В "Голубой волне" прошли "Весенние забавы"
  • Лагерь "Голубая волна" принял детей на оздоровление

  • Напечатать Комментарии (0)
    Добавление комментария
























    ТЕГИ
    КАЛЕНДАРЬ
    «    Май 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
    РЕКЛАМА