| Оцените работу движка |
У пятніцу, 6 студзеня, напярэдадні Раства Хрыстова супрацоўнікі рэдакцыі прымалі гасцей – удзельнікаў конкурсу “Пісьмо Дзеду Марозу”, які праводзіўся сумесна з раённым аддзяленнем Беларускага фонду міру.
Рэдакцыйны Дзед Мароз паклапаціўся, каб дзеці ў чарговы раз сустрэліся з казкай. Разам са сваёй унучкай Снягурачкай ён запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак у кінатэатр “Мір” на святочнае прадстаўленне. Сівабароды Дзядуля павіншаваў усіх прысутных з Новым годам і Калядамі, падзякаваў дзецям за пасланні, якія сёлета вызначаліся не толькі зместам, але і мастацкім афармленнем.
Трэба было бачыць, з якім азартам і весялосцю маленькія сябры сустракалі добрага чараўніка. Усе яны ахвотна расказвалі вершы, спявалі песні, а таксама прымалі ўдзел у забавах, падрыхтаваных для іх Снягуркай. За гэта дзеці атрымалі ад Дзеда Мароза салодкія пачастункі. З чароўнага мяшка шчодры Дзядуля дастаў падарункі і для пераможцаў конкурсу.
Пасля прадстаўлення ўсе прысутныя былі запрошаны на прагляд дзіцячага кінафільма.
Шчыра ўдзячны бацькам, класным кіраўнікам 4 “А” і 4 “Б” класаў СШ №2 г.п.Зэльва А.У. Ганчарэнка і Н.Я.Чыжэўскай за дапамогу дзецям у афармленні конкурсных работ.
Да новых сустрэч у рэдакцыі, нашы маленькія сябры! Спадзяёмся, што на працягу года вы будзеце актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх праектаў, якія аб’яўляе раённая газета.
“ПРАЦАўнікі”.
Другие новости по теме:
Напечатать Комментарии (0)
| Добавление комментария | ||||||||||||
|
||||||||||||

