| Оцените работу движка |
На абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча вучаніца Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандра Тарасевіч (на здымку) узнагароджана Дыпломам I ступені. У 2011 годзе з конкурсу юных талентаў “Музычны капеж” дзяўчынка вярнулася таксама з перамогай.
У сакавіку зала раённага Дома культуры сабрала моладзь Зэльвеншчыны на мерапрыемства, якое праходзіла ў рамках прафілактычнай акцыі “Сябруем з Законам”.
Летам мінулага года ў г.Гродна па ініцыятыве АК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” пачата рэканструкцыя кінатэатра “Гродна”, які працяглы час не функцыянаваў. на яго базе будзе створаны 1-ы маладзёжны цэнтр.
З абласнога тура рэспубліканскіх прадметных алімпіяд зэльвенскія школьнікі сёлета прывезлі шэсць узнагарод (чатыры – вучні гімназіі №1, дзве – СШ №3).
На базе СШ №2 прайшоў раённы тур рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды “Школа бяспекі-2012”. У ім удзельнічалі вучні трох узроставых груп: малодшая (4–5-я класы), сярэдняя (5–7-я класы), старэйшая (8–9-я класы) – усяго 60 чалавек. Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзелы па надзвычайных сітуацыях і адукацыі.

