| Оцените работу движка |
1 студзеня ў 13 гадзін 30 хвілін з’явіўся на свет першы ў новым годзе зэльвенец. Хлопчык нарадзіўся ў радзільным аддзяленні Ваўкавыскай цэнтральнай бальніцы вагой 4150 грамаў і ростам 50 сантыметраў. Гэта другі сын у сям’і Дзмітрыя і Таццяны Марцутаў.
9 студзеня маладую матулю выпісалі з бальніцы. З нованароджаным яе сустракалі муж і старэйшы сын Ілья, якому цяпер ідзе другі гадок. Дарэчы, менавіта ён і выбраў імя свайму браціку–Аляксандр.
–Дзеці–вялікі Божы дар,–сцвярджае Таццяна.– Калі трымаеш сваё дзіця за ручку, бачыш, як свецяцца яго вочкі і як яно ўсміхаецца, мацярынскае сэрца перапаўняецца радасцю. З нараджэннем другога дзіцяці адказнасць, несумненна, павялічылася. Але мы з мужам гэтага не баімся і зробім усё магчымае, каб нашы дзеці раслі ў дружнай моцнай сям’і.
Вяселле маладыя людзі згулялі ў ліпені 2009 года. Таццяна да выхаду ў дэкрэтны водпуск працавала швачкай у зэльвенскім ПВУП “Ромгіль Плюс”. Маладая жанчына–майстрыха на ўсе рукі. Карціны, вышытыя крыжыкам, упрыгожваюць не толькі яе кватэру, але і дамы родных і сяброў. Таццяна – добрая гаспадыня: штодзённа яна радуе сваіх любімых мужчын смачнымі і арыгінальнымі стравамі.
Муж Дзмітрый працуе каменшчыкам на мэблевым прадпрыемстве “СтыльЛайн”. Захапляецца футболам і гіравым спортам. Вольны час праводзіць у кругу сям’і, стараецца быць надзейнай апорай жонцы, ва ўсім ёй дапамагае.
Зарэгістравалі новага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 11 студзеня ў раённым аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану. Пахрысціць Аляксандра бацькі вырашылі 5 лютага, у дзень св.Агаты, у касцёле Святой Тройцы г.п.Зэльва.
Другие новости по теме:
Напечатать Комментарии (0)
| Добавление комментария | ||||||||||||
|
||||||||||||

